Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Размаўляем па-беларуску!

Дата: 17 апреля в 15:35, Обновлено 19 ноября в 09:52

Маўленчае развіццё дашкольнікаў  у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска – беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці гарадскіх дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з акружаючымі іх людзьмі, з’яўляецца руская мова, а беларуская выступае для іх як другая. У той жа час беларуская мова асэнсоўваецца ў грамадстве як родная мова, на аснове якой ажыццяўляецца нацыянальна – культурная сацыялізацыя дзяцей.

Генетычная і псіхалагічная (з боку эмацыянальнага стаўлення да абедзвюх моў) блізкасць рускай і беларускай моў  патрабуюць спецыфічных падыходаў да развіцця рускага і беларускага маўлення дашкольнікаў. Асаблівай увагі патрабуе навучанне дзяцей з рускамоўных сем’яў беларускай мове як другой роднай.

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, выхавання патрыятызму, знаёмства з беларускай народнай творчасцю, з гісторыяй беларускага народа, традыцыямі, культурай, звычаямі, побытам, прыкладным мастацтвам і фальклорам Беларусі, ва ўстанове дашкольнай адукацыі праводзіцца разнастайная работа. Гэта не толькі спецыяльна арганізаваная дзейнасць (заняткі), але і нерэгламентаваная дзейнасць: гутаркі, гутаркі-разважанні, беларускія народныя гульні, каляндарна-абрадавыя святы, чытанне і пераказванне твораў на беларускай мове і іншае, у залежнасці ад узросту выхаванцаў. Дзеля садзейнічання павышэння ўзроўню ведаў бацькоў і педагогаў па навучанню дзяцей беларускай мове ў нашым дзіцячым садку існуюць  беларускамоўныя дні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.